21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі 16 медалёў на старце Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стартавы дзень дамашняга турніру нашы плыўцы здабылі адну залатую, сем сярэбраных і восем бронзавых узнагарод. Перамогу на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем у жанчын атрымала Настасся Шкурдай, другія месцы ў фіналах занялі Алеся Акінчыц (1500 м, вольны стыль), Аляксей Рылько (200 м, комплекс), Настасся Куляшова (200 м, батэрфляй) і Уладзіслаў Макарэвіч (50 м, вольны стыль).

На трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся Ксенія Мастовіч (1500 м, вольны стыль), Даніла Бахураў (200 м, комплекс), Уладзімір Мамекін (200 м, спіна), Маргарыта Паляшук (200 м, батэрфляй) і Дзмітрый Кухарэнка (50 м, вольны стыль). Акрамя таго, беларускія квартэты выйгралі па тры сярэбраныя і бронзавыя медалі ў эстафетах.

"Сёння мы адкрылі дзверы нашага цудоўнага басейна для замежных гасцей - удзел у Кубку мацнейшых прымаюць каля 500 плыўцоў з 11 краін. Рады, што адгукнуліся такія тытулаваныя асобы: тут і чэмпіёны свету і Еўропы, і прызёры Алімпійскіх гульняў, і маладыя беларускія зоркі сусветнага плавання. Жадаю нашым атлетам выступіць дастойна, прадэманстраваць свае ўменні і заваяваць запаветныя медалі", - сказаў кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.

У пятніцу, 21 лістапада, удзельнікі Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе вызначаць лепшых у 13 відах праграмы. Спаборніцтвы прадоўжацца па 23 лістапада.-0-
Фота Андрэя Сіняўскага