Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2022, 09:49

Беларускія плыўцы выйгралі змешаную эстафету на спаборніцтвах у Казані

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Казані прадаўжаецца другі этап міжнародных спаборніцтваў па водных відах спорту "Гульні Дружбы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэці дзень спаборніцтваў скарбонка нашай зборнай папоўнілася адным залатым медалём. Беларуская чацвёрка ў складзе Віктара Стасяловіча, Ільі Шымановіча, Настассі Каракоўскай і Настассі Куляшовай выйграла змешаную камбінаваную эстафету 4х50 м. Нашы спартсмены паказалі вынік 1 хвіліна 38,63 секунды, апярэдзіўшы каманды Санкт-Пецярбурга і Масквы. Акрамя таго, беларусы былі прадстаўлены яшчэ ў двух фіналах вячэрняй праграмы аўторка. Ілья Шымановіч заняў 5-е месца на дыстанцыі 200 м брасам, а Рыгор Пякарскі спыніўся за крок ад п'едэстала на дыстанцыі 100 м батэрфляем.

Такім чынам, пасля трох дзён міжнародных спаборніцтваў у Казані ў актыве зборнай Беларусі чатыры ўзнагароды (2-1-1). У сераду на "Гульнях Дружбы" будуць разыграны яшчэ восем камплектаў медалёў. Усяго ўдзел у турніры, які завершыцца 25 лістапада, прымае ўдзел больш за тысячу атлетаў з 22 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі