Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2021, 10:20

Беларускія пяціборцы выйгралі серабро ЧС у змешанай эстафеце

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пяціборцы Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў заваявалі сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету ў змешанай эстафеце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Па выніках пяці відаў айчынныя рыцары пяці якасцей набралі 1422 ачкі. Апярэдзіць беларусаў здолелі толькі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя - 1432 балы. Трэцімі сталі пяціборцы з Германіі - 1415.

Такім чынам, зборная Беларусі выйграла на планетарным форуме ў Каіры (Егіпет) чатыры ўзнагароды. Раней чэмпіёнкай свету ў жаночых індывідуальных стартах стала Настасся Пракапенка. 

Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай пробы на рахунку Вольгі Сілкінай і Ірыны Прасянцовай у эстафеце. Акрамя таго, беларускі выйгралі бронзу ў камандным турніры ў жанчын, прапусціўшы наперад толькі дружыны Германіі і Венгрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі