Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2018, 14:09

Беларускія паралімпійцы ўваходзяць у дзясятку мацнейшых у медальным заліку на зімовых Гульнях у Пхёнчхане

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская паралімпійская каманда займае восьмае месца ў медальным заліку на зімовых Гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У скарбонцы зборнай сем узнагарод: дзве залатыя, тры сярэбраныя і дзве бронзавыя. Залатыя медалі на рахунку атлетаў са слабым зрокам Святланы Саханенка ў лыжных гонках на 15 км свабодным стылем і Юрыя Голуба, які перамог у біятлоне на 12,5 км.

На другую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся Дзмітрый Лобан (біятлон 7,5 км) сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату і двойчы Юрый Голуб, які станавіўся другім у лыжнай гонцы на 20 км і ў біятлонным спрынце на 7,5 км. Бронзавыя ўзнагароды ў першы дзень пасля адкрыцця Паралімпіяды, 10 сакавіка, заваявалі беларускі Лідзія Графеева (біятлон, 6 км, спартсмены з парушэннем апорна-рухальнага апарату) і Святлана Саханенка (біятлон, 6 км, сярод атлетаў са слабым зрокам).

У медальным заліку наша каманда размяшчаецца на восьмым радку. Лідзіруюць атлеты з ЗША - 17 медалёў (6 залатых, 6 сярэбраных і 5 бронзавых узнагарод), зборная Украіны займае другое месца - 15 (5+4+6), замыкаюць тройку лепшых у медальным заліку расійскія атлеты - 11 узнагарод (4+5+2).

XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане завершацца 18 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі