Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2021, 15:29

Беларускія лыжныя акрабаты занялі 4-е месца на ЧС па фрыстайле ў Казахстане

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лыжныя акрабаты Ганна Гуськова, Макар Мітрафанаў і Павел Дзік занялі чацвёртае месца ў спаборніцтвах змешаных каманд на чэмпіянаце свету па фрыстайле ў Чымбулаку (Казахстан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсмены атрымалі за свае скачкі ад суддзяў падагульняючую ацэнку 247,74 бала.

Узначалілі падагульняючы пратакол лыжныя акрабаты з Расіі Любоў Нікіціна, Павел Кротаў і Максім Бураў, якія зарабілі недасягальныя для сапернікаў 300,94 бала.

Другое месца заняла швейцарская дружына, за якую выступалі Кэрал Бувард, Пірмін Вернер і Ной Рот - 293,46 бала. Замкнулі тройку мацнейшых прадстаўнікі каманды ЗША Эшлі Колдуэл, Эрык Лугран і Крыстафер Ліліс - 283,97 бала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі