Фота Мінспорту
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па стральбе з лука "Стрэлы Нявы" з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
На турніры выступілі больш як 360 атлетаў з 16 краін. Прадстаўнікі нашай краіны заваявалі тры медалі - два сярэбраныя і адзін бронзавы. У спаборніцтвах змешаных пар другое месца занялі Ганна Марусава і Антон Кароўкін. Таксама ўладальнікамі серабра ў стральбе з класічнага лука ў мужчынскіх каманд сталі Антон Кароўкін, Раман Нікіцёнак і Кірыл Фірсаў. Па выніках аналагічнай дысцыпліны сярод жаночых каманд Карына Дзёмінская, Ганна Марусава і Аляксандра Стралец падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала.-0-