Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем беларусаў сталі прызёрамі Усерасійскіх спаборніцтваў па кіданнях "На прызы А.А. Нізамутдзінава", якія прайшлі ў Сочы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.
У актыве нашай каманды чатыры залатыя, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Перамогі на турніры атрымалі штурхальнікі ядра Алег Тамашэвіч і Алёна Дубіцкая, а таксама кідальнікі кап'я Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч. Другія месцы занялі Яўген Багуцкі (кіданне дыска), Ганна Каліноўская (кап'ё) і Алена Трус (ядро). Трэці рэзультат у мужчынскім штурханні ядра паказаў Яўген Брыгі. За крок ад п'едэстала спыніліся кап'якідальнік Аляксандр Казлоўскі і кідальніца молата Настасся Маслава. Усяго нашу каманду на спаборніцтвах у Сочы прадставілі 14 атлетаў.-0-