ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2023, 11:17

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі яшчэ два медалі на турніры ў Маскве

Віялета Скварцова. Скрыншот відэа  "Беларусь 1"
Віялета Скварцова. Скрыншот відэа "Беларусь 1"

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чарговыя ўзнагароды на "Тыдні лёгкай атлетыкі" ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля трох узнагарод бар'ерыстаў, два медалі заваявалі майстры трайнога скачка. У жанчын на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася беларуска Віялета Скварцова, якая паказала вынік 14 м 13 см. На другой пазіцыі апынулася вядомая расійская скакуха - шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Кацярына Конева (13 м 87 см), бронза - у яе суайчынніцы Дар'і Нядбайкінай (13 м 76 см). У мужчынскіх спаборніцтвах беларус Максім Несцярэнка заваяваў бронзавы медаль (15 м 90 см). Яго апярэдзілі расійскія атлеты Дзмітрый Чыжыкаў (16 м 26 см) і Антон Бульдаў (16 м 05 см).

Да гэтага ў медальнай скарбонцы беларусаў было два залатыя медалі: у Карыны Дзямідзік (скачкі ў вышыню) і Эльвіры Грабарэнка (бег на 60 метраў з бар'ерам (60 м/б). Серабро заваявала Руслана Раманоўская (60 м/б), бронзавым прызёрам стаў Віталь Парахонька (60 м/б).

Сёння і заўтра мацнейшых вызначаць бегуны-спрынтары, 10 чэрвеня пройдзе мемарыял братоў Знаменскіх і спаборніцтвы па штурханні ядра "Свята сілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі