Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2018, 10:01

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі бронзу на ЧЕ па кросе

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты заваявалі бронзавую ўзнагароду ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па кросе, які прайшоў у Нідэрландах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

На старт мікст-эстафеты беларуская каманда выйшла ў наступным складзе: Арцём Логіш (1200 м), Ілона Іванова (1500 м), Сяргей Платонаў (1500 м) і Вольга Немагай (1600 м).

Пасля першага этапу беларусы займалі чацвёртую пазіцыю, на заключным, чацвёртым, адрэзку Вольга Немагай змагла апярэдзіць прадстаўніцу Вялікабрытаніі і заваяваць для беларускага квартэта бронзавы медаль.

Першае месца занялі бегуны з Іспаніі, а сярэбраныя медалі ў атлетаў Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі