Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія лёгкаатлеты сталі другімі на камандным ЧЕ ў Нарвегіі

Спорт 12.08.2019 | 12:41
Фота БФЛА
Фота БФЛА

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты занялі другое месца на камандным чэмпіянаце Еўропы ў першай лізе, які завяршыўся ў нарвежскім Санесе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

У час турніру на першую прыступку п'едэстала гонару падымаліся Віталь Парахонька (110 м с/б; рэзультат - 13,73 сек.), Дар'я Барысевіч (1500 м; 4 м 50,60 сек.), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра, 18 м 78 см), Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я; 61 м 17 см), Настасся Мірончык-Іванова (скачок у даўжыню; 6 м 76 см), Карына Таранда (скачок у вышыню; 1 м 92 см) і Ірына Жук (скачок з шастом; 4 м 56 см).

Другое месца занялі ў бегу на 100 м з бар'ерамі Эльвіра Герман (13,15 сек.), уступіўшы Надзін Вісер з Нідэрландаў (12,98 сек.) і Хрысціна Ціманоўская ў бегу на 200 м (23,81 сек.).

У агульным заліку беларуская каманда набрала 281 бал і заняла другое месца. Пераможцам каманднага чэмпіянату Еўропы ў першай лізе стала зборная Партугаліі - 302 ачкі, якая і атрымала пуцёўку ў элітны дывізіён.

У вышэйшай лізе кантынентальнага форуму, спаборніцтвы праходзілі ў Быдгашчы, перамагла каманда Польшчы - 345 балаў. На другім радку падагульняючага пратакола размясціліся лёгкаатлеты Германіі - 317,5, а трэцімі сталі французы - 316,5.

Наступнымі стартамі для беларускіх лёгкаатлетаў стане матч Еўропа - ЗША, які з 9 па 10 верасня прыме мінскі стадыён "Дынама", а таксама чэмпіянат свету ў Досе (Катар) з 27 верасня па 6 кастрычніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.