Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія лёгкаатлеты аб'явілі склад на II Еўрапейскія гульні ў Мінску

Спорт 06.06.2019 | 09:52
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты аб'явілі склад на II Еўрапейскія гульні ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

У каманду ўвайшлі Марына Арзамасава, Эльвіра Герман, Настасся Мірончык-Іванова, Таццяна Халадовіч, Максім Недасекаў, Хрысціна Ціманоўская, Віталь Парахонька, Станіслаў Дарагакупец, Руслана Рашкаван, Аляксей Лазараў, Марына Міхан, Юлія Касцючкова, Ян Слома, Віялета Скварцова, Ігар Зубко, Аляксандр Васілеўскі, Ілья Карнавухаў, Андрэй Скабейка, Хрысціна Мулярчык, Максім Грабарэнка, Дар'я Барысевіч.

У склад на маючы адбыцца форум не ўвайшла бягуха Аліна Талай.

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскіх гульнях пройдуць з 23 па 28 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў новым фармаце - "Дынамічная новая лёгкая атлетыка" (DNA). У турніры прымуць удзел 24 каманды.

У праграму спаборніцтваў уключаны бег 100 м (мужчыны, жанчыны), бег 110 м з бар'ерамі (мужчыны), бег 100 м з бар'ерамі (жанчыны), кіданне кап'я (мужчыны, жанчыны), скачкі ў даўжыню (мужчыны, жанчыны), скачкі ў вышыню (мужчыны), эстафетны бег 4x400 м (дзве жанчыны, двое мужчын) і змешаная эстафета ў выглядзе гонкі праследавання (дзве жанчыны, двое мужчын).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.