Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка трэцяга раўнда кваліфікацыі кантынентальных клубных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Лізе чэмпіёнаў футбалісты мінскага "Дынама" ў выпадку поспеху ў двухматчавым процістаянні з балгарскім "Лудагорцам" згуляюць з пераможцам пары "Лінкальн" (Гібралтар) - "Карабах" (Агдам, Азербайджан). Першы паядынак чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі адбудзецца 24 ліпеня ў Разградзе, а 31 ліпеня сапернікі сустрэнуцца ў венгерскім Мезёкёвешдзе.
Калі гродзенскі "Нёман" у другім крузе кваліфікацыі Лігі канферэнцый пройдзе румынскі ЧФР, то яго наступным апанентам будзе прайграўшы ў пары Лігі Еўропы "Брага" (Партугалія) - "Макабі" (Петах-Тыква, Ізраіль). У чацвер, 25 ліпеня, каманда Ігара Кавалевіча згуляе з ЧФР у румынскім горадзе Клуж-Напока, а 1 жніўня прыме сапернікаў у венгерскім Дзьёры.-0-