Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 снежня 2022, 14:12

Беларускія канькабежцы заваявалі дзевяць медалёў на чэмпіянаце Расіі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лядовым палацы "Кузбас" у Кемераве завяршыўся чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 160 мацнейшых атлетаў з 25 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама лепшыя беларускія канькабежцы. На рахунку нашай зборнай дзевяць узнагарод, сярод якіх пяць залатых, а таксама адна сярэбраная і тры бронзавыя. Трохразовай пераможцай турніру стала наша Марына Зуева, якая паказала лепшыя рэзультаты на дыстанцыях 3000 м і 5000 м, а таксама ў мас-старце.

Акрамя таго, у заключны дзень чэмпіянату Расіі беларускія квартэты выйгралі залатыя медалі ў мужчынскім і жаночым камандным спрынце, адначасова ўстанавіўшы рэкорды катка. Раней бронзавымі прызёрамі турніру сталі нашы Ганна Дамарацкая (500 м) і Віктар Рудэнка (1000 м); у мужчынскай каманднай гонцы праследавання наша тройка заваявала серабро, у аналагічнай дысцыпліне сярод жанчын беларускам дасталася бронза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі