Фота Дзяніса Касцючэнкі і Надзеі Касцецкай
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі шаснаццаць медалёў Кубка мацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце, які праходзіў у "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У актыве нашай каманды па пяць залатых і сярэбраных, а таксама шэсць бронзавых медалёў. Перамогі на турніры атрымалі Ганна Дамарацкая (1000 м), Марына Зуева (3000 м), Ягор Дамарацкі (5000 м), Віктар Рудэнка (1500 м), а таксама жаночае трыа ў камандным спрынце.

Трохразовым прызёрам Кубка стаў Ігнат Галавацюк, у актыве якога дзве сярэбраныя ўзнагароды на пяці сотнях і тысячы метраў, а таксама бронза ў мас-старце. Муж і жонка Дамарацкія да асабістых перамог дадалі трэція месцы на дыстанцыі 1500 м, на рахунку Ганны таксама серабро на 500-метроўцы.

Марына Зуева стала другой у мас-старце, Віктар Рудэнка паказаў трэці рэзультат на 1000 м. Акрамя таго, наша мужчынская каманда ўзяла серабро ў спрынце, а ў абедзвюх камандных гонках праследавання нашы канькабежцы заваявалі бронзавыя медалі.-0-