Сцяг Панядзелак, 27 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2024, 11:15

Беларускія канькабежцы заваявалі 13 медалёў у фінале Кубка Расіі

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У падмаскоўнай Каломне завяршыўся фінал Кубка Расіі па канькабежным спорце з удзелам мацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі беларускай каманды заваявалі на турніры 13 медалёў: 7 залатых, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя. У першы дзень спаборніцтваў на дыстанцыі 500 м сярод жанчын перамогу атрымала Ганна Дамарацкая. На пяці сотнях у мужчын сярэбраны медаль заваяваў Ігнат Галавацюк, а на дыстанцыі 5000 м бронзавым прызёрам стаў Ягор Дамарацкі. У жаночым камандным спрынце першынствавалі Сафія Татурэвіч, Ганна Дамарацкая і Кацярына Слоева, а ў гэтым жа відзе праграмы ў мужчын роўных не было Арцёму Чабану, Ігнату Галавацюку і Віктару Рудэнку. Другая беларуская тройка ў складзе Яўгена Гагіева, Уладзіслава Гапона і Уладзіслава Запойкіна выйграла бронзу.

Напярэдадні на дыстанцыі 1000 м у жанчын уладальніцай золата стала Ганна Дамарацкая, а Кацярына Слоева заняла трэцяе месца. У мужчын у гэтай жа дысцыпліне мацнейшым аказаўся Ігнат Галавацюк. У скарбонку беларускай дэлегацыі адправілася і золата ў жаночай каманднай гонцы, дзе за нашу зборную выступалі Ганна Дамарацкая, Ганна Кавалёва і Кацярына Слоева. У каманднай гонцы ў мужчын Яўген Болгаў, Ягор Дамарацкі і Віктар Рудэнка заваявалі бронзавыя медалі. У фінальны дзень 17 сакавіка Кацярына Слоева паказала лепшы рэзультат на дыстанцыі 1500 м, у гэтай жа дысцыпліне ў мужчын Віктар Рудэнка ўзяў серабро.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі