18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод у першы дзень Кубка мацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму стартавага дня турніру завяршыў фінал у змешанай каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. Па выніках папярэдніх заездаў у вырашальную гонку адабраліся дзевяць лепшых экіпажаў, у тым ліку шэсць беларускіх пар. Усе тры прызавыя месцы занялі нашы дуэты - лепшы вынік паказалі Марыя Папічыч і Ілья Верашчака, другімі сталі Вольга Клімава і Іван Патапенка, бронзу ўзялі Іна Нядзелькіна і Уладзіслаў Палешка.
Раней 18 чэрвеня беларусы заваявалі золата і серабро ў змешанай байдарцы-двойцы. Удзел у Кубку мацнейшых спартсменаў у Заслаўі прымаюць больш за 230 атлетаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Кітая. 20 чэрвеня весляры разыграюць медалі ў чатырох відах праграмы, у суботу адбудуцца сем фіналаў, у заключны дзень турніру 22 чэрвеня пройдуць 10 медальных заездаў.-0-