Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2023, 14:51

Беларускія юніёры заваявалі 6 медалёў на міжнародным турніры па вольнай барацьбе ў Якуцку

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Якуцку завяршыўся міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Рамана Дзмітрыева, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прынялі больш як 250 юных барцоў 2003-2005 гадоў нараджэння з 13 краін: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грэцыі, Індыі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Узбекістана, Таджыкістана і Малдовы, а таксама прадстаўнікі 27 рэгіёнаў Расіі, уключаючы юніёрскую зборную краіны. Упершыню на турніры былі разыграны медалі ў жаночай барацьбе.

Па выніках спаборніцтваў беларуская каманда заваявала 6 узнагарод - па дзве кожнай вартасці. Пераможцам спаборніцтваў у юніёраў у катэгорыі да 97 кг стаў наш Уладзіслаў Казлоў, а ў вазе да 59 кг у дзяўчат першынствавала Уладзіслава Кудзін. Акрамя таго, сярэбраныя медалі турніру выйгралі Аляксандра Булава (да 55 кг) і Дзіяна Глазунова (да 65 кг), бронза дасталася Вользе Гардзей (да 55 кг) і Алене Маціеўскай (да 57 кг). У камандным заліку нашы юніёркі занялі другое месца, юніёры - трэцяе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі