Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лістапада 2019, 10:54

Беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на юніёрскім турніры ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя хакеісты Расіі сталі пераможцамі адзінаццатага міжнароднага турніру "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба" сярод ігракоў да 17 гадоў, які завяршыўся ў Мінску на лёдзе "Чыжоўка-Арэны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэцім туры расіяне абыгралі равеснікаў з Беларусі з лікам 6:0 (1:0, 2:0, 3:0), атрымаўшы трэцюю вікторыю запар. Да гэтага расійскія хакеісты перамаглі каманды Латвіі (6:1) і Славакіі (7:0).

Беларусы ў першым матчы ўступілі славацкім хакеістам (3:4), а потым узялі верх над латвійцамі (2:1). Другое месца заняла зборная Славакіі, якая, акрамя падапечных Дзмітрыя Шульгі, перамагла яшчэ і балтыйскую каманду (3:0).

Зборная Расіі ўжо дзявяты раз заваявала першае месца на мінскім турніры, тройчы перамагалі хакеісты Беларусі і адзін раз поспех святкавала каманда Латвіі.

Арганізатарамі турніру выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму Беларусі, дзяржаўная культурна-спартыўная ўстанова "Чыжоўка-Арэна", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь"-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі