Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2021, 11:29

Беларускія хакеісткі выйгралі ЧЕ ў другім дывізіёне

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі сталі пераможцамі чэмпіянату Еўропы па хакеі на траве ў другім дывізіёне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФХТ.

У вырашальным паядынку турніру беларускі перамаглі каманду Францыі. Вырашальнае ўзяцце варот адбылося на 53-й хвіліне сустрэчы. Пасля розыгрышу штрафнога вуглавога вызначылася Яўгенія Філіповіч.

Дзякуючы гэтаму рэзультату жаночая нацыянальная каманда па хакеі на траве атрымала права згуляць у кваліфікацыі да Кубка свету, які пройдзе з 1 па 17 ліпеня 2022 года ў Іспаніі і Нідэрландах.

Кваліфікацыя пройдзе 21-24 кастрычніка ў Рыме (Італія). У ёй прымуць удзел зборныя Ірландыі, Італіі і Шатландыі з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Еўропы і пяць лепшых каманд кантынентальнага форуму ў другім дывізіёне.

Такім чынам, беларуская жаночая зборная ўпершыню прыме ўдзел у непасрэднай кваліфікацыі да Кубка свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі