Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 ліпеня 2022, 15:57

Беларускія грацыі занялі ўвесь п'едэстал на міжнародным турніры ў Іспаніі

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іспанскім Плая-дэ-Ара завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы, у якім прымалі ўдзел беларускія грацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько заваявала пяць узнагарод, чатыры з якіх залатыя. Беларуска набрала найбольшую суму балаў у мнагабор'і, а таксама стала лепшай у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай. Акрамя выступлення Гарнасько правяла майстар-класы для юных гімнастак.

П'едэстал у мнагабор'і ў выніку быў поўнасцю беларускім: другое месца заняла Яна Стрыга, бронза дасталася Дар'і Ткачовай, якая таксама перамагла ў практыкаванні з абручом. У спаборніцтвах юніёрак не было роўных Аліне Рэчкінай. Акрамя мнагабор'я беларуска набрала лепшыя балы па выніках кампазіцый з мячом, абручом і булавамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі