Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2021, 15:33

Беларускія гіравікі выявяць мацнейшых у Шчучыне

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па гіравым спорце 6-7 сакавіка пройдзе ў Шчучыне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Спаборніцтвы мацнейшых гіравікоў краіны пройдуць на базе Шчучынскай ДЮСШ. У першы дзень спаборніцтваў у барацьбу за ўзнагароды ўступяць мужчыны, якія выступаюць у вагавых катэгорыях 60, 65, 70, 75, 80 і 90 кг. Пачатак у 10.00.

У другі дзень турніру мужчыны выявяць мацнейшых у катэгорыях 100 і звыш 100 кг. Жанчыны аспрэчаць медалі ў катэгорыях 60, 70 і звыш 70 кг.

Чакаецца, што сярод удзельнікаў спаборніцтваў будуць шматразовыя прызёры і чэмпіёны краіны, пераможцы і прызёры міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў Сяргей Дарошка, Сяргей Ясінскі, Яўген Назарэвіч і іншыя вядомыя беларускія атлеты.

Трэба адзначыць, што турнір з'яўляецца адборачным. Спартсмены, якія выканаюць адпаведныя нарматывы, змогуць прадставіць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах цяперашняга сезона, сярод якіх Кубак і чэмпіянат свету па гіравым спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі