Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі 16 медалёў міжнароднага турніру па спартыўнай гімнастыцы "Кубак Міхаіла Вароніна", які прайшоў у Маскве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
У актыве нашай каманды 3 сярэбраныя і 13 бронзавых узнагарод. У мнагабор'і ў жанчын трэцяе месца заняла Ульяна Кузьмянкова, якая разам з Настассяй Сманцэр, Арынай Малачко і Ганнай Пустыннік узяла бронзу ў камандным турніры. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын трэцімі былі Мікіта Парфяновіч, Багдан Ільінкоў, Арцём Снятко і Уладзіслаў Басаргін. У фіналах асобных відаў Ільінкоў стаў бронзавым прызёрам у вольных практыкаваннях і на перакладзіне. У дзяўчат Сманцэр была другой на бервяне, а Кузьмянкова паказала трэці вынік на брусах і на дыване.
У асабістым мнагабор'і сярод юніёраў на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Арына Малачко і Уладзіслаў Басаргін. Акрамя таго, Малачко заваявала два сярэбраныя медалі ў фіналах у асобных практыкаваннях (вольныя, бервяно), а ў апорным скачку бронзу выйграла Ганна Пустыннік. Басаргін дабавіў у скарбонку бронзавыя ўзнагароды на кольцах і брусах, а Арцём Снятко стаў трэцім на перакладзіне.
Усяго ўдзел у Кубку Вароніна прынялі больш за сотню гімнастаў з васьмі краін.-0-