Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2022, 15:06

Беларускія гімнасты выйгралі 4 медалі на этапе Кубка свету

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.

Другі этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы сезона 2022 года пройдзе з 2 па 5 сакавіка ў сталіцы Катара г.Доха.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі