Сцяг Серада, 24 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2024, 16:13

Беларускія гімнасты Ільінкоў і Селязнёў выйшлі ў фінал мнагабор'я на чэмпіянаце Расіі

Фота прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Фота прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На "Сірыус-Арэне" ў Сочы стартаваў чэмпіянат Расіі па спартыўнай гімнастыцы з удзелам беларускіх атлетаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Усяго на спаборніцтвы заявіліся 150 гімнастаў, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны свету і Еўропы Мікіта Нагорны, Артур Далалаян, Давід Бяляўскі, Дзяніс Аблязін і многія іншыя. Мацнейшыя прадстаўнікі нашай краіны па розных прычынах турнір прапускаюць. У адсутнасць лідараў зборнай канкурэнцыю тытулаваным расіянам пастараюцца скласці Багдан Ільінкоў і Аляксей Селязнёў - у сераду беларусы кваліфікаваліся ў фінал мнагабор'я. Сума балаў Ільінкова на ўсіх снарадах склала 73,500 бала, Аляксей Селязнёў набраў 71,650 ачка. Лепшы рэзультат паказаў дзеючы чэмпіён Расіі Даніэл Марынаў (83,550). Прызёры ў мужчынскім мнагабор'і вызначацца 15 сакавіка.

У чацвер адбудуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў жанчын, нашу каманду ў адборы прадставяць Настасся Сманцэр і Кіра Магарэвіч. Усяго на чэмпіянаце Расіі па спартыўнай гімнастыцы рызыгрываецца 14 камплектаў узнагарод, фіналы ў асобных відах пройдуць на выхадных.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі