Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія гімнасткі занялі пятае месца на алімпійскім турніры ў групавых практыкаваннях

Спорт 22.08.2016 | 09:04

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях заняла пятае месца ў фінале мнагабор'я на Алімпіядзе-2016, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля першага віду фіналу - практыкавання з пяццю стужкамі - беларускія грацыі (Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна, Марыя Кадобіна, Марыя Кацяк) атрымалі ўсяго 17,283 бала і занялі 5-е месца. У другім відзе - кампазіцыі з булавамі і абручамі беларускі зарабілі 18,016 бала, апынуўшыся на 5-й падагульняючай пазіцыі з сумай 35,299 бала.

Чэмпіёнкамі сталі гімнасткі з Расіі - 36,233, серабро ў каманды Іспаніі - 35,766, бронзу з такой жа сумай балаў заваявалі балгарскія спартсменкі.

Напярэдадні ў асабістым мнагабор'і лідар беларускай каманды Меліціна Станюта заняла пятае месца, а Кацярына Галкіна апынулася на шостым месцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.