Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2021, 09:11

Беларускія гімнасткі занялі 8-е месца ў заключным відзе ЧС

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі занялі 8-е месца ў заключным відзе чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў Кітакюсю (Японія).

У фінале групавых практыкаванняў з абручамі і булавамі Ганна Гайдукевіч, Настасся Малаканава, Настасся Рыбакова, Арына Цыцыліна і Карына Ярмоленка атрымалі ацэнку 37,150 бала.

Першынствавалі тут італьянкі - 42,275 бала. Другое месца ў расіянак - 40,950 бала. Бронзу заваявалі японскія спартсменкі - 40,900 бала.

Такім чынам, беларуская каманда на планетарным форуме ў Кітакюсю размясцілася на другім месцы з адной залатой, дзвюма сярэбранымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі. Першынствавалі расіянкі - 13 медалёў (7-4-2). Трэцяе месца пакінулі за сабой італьянкі - 4 медалі (1-2-1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі