Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 красавіка 2021, 13:06

Беларускія гандбалісты згуляюць з італьянцамі ў кваліфікацыі ЧЕ

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі правядуць сёння перадапошні матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2022 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У італьянскім горадзе К'еты падапечныя Юрыя Шаўцова сустрэнуцца з камандай Італіі (пачатак у 20.00, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым крузе спаборніцтваў у 6-й кваліфікацыйнай групе беларусы перамаглі італьянцаў у Мінску з лікам 37:32. Акрамя таго, яны выйгралі ў гасцях у каманды Латвіі - 39:27, а таксама абмяняліся дамашнімі перамогамі з нарвежцамі - 33:25 і 19:27.

Учора гандбалісты Нарвегіі абыгралі латвійскую зборную з лікам 28:23. Сёння яны зноў сустрэнуцца ў Валміера.

Становішча каманд у 6-й кваліфікацыйнай групе: Беларусь - 6 ачкоў (4 матчы), Нарвегія - 6 (4), Італія - 2 (4), Латвія - 2 (4).

Матчы заключнага тура адбудуцца 2 мая. У гэты дзень беларускія гандбалісты на пляцоўцы мінскай "Чыжоўка-Арэны" прымуць зборную Латвіі, а нарвежцы ў сябе дома згуляюць з італьянцамі.

Пуцёўкі ў фінал кантынентальнага першынства заваююць па дзве лепшыя каманды з 8 груп, а таксама чатыры зборныя, якія фінішуюць трэцімі.

Фінальная стадыя 15-га па ліку мужчынскага чэмпіянату Еўропы пройдзе ў пачатку 2022 года на арэнах Венгрыі і Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі