Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія гандбалісты завяршылі кваліфікацыю ЧЕ разгромам фінаў

Спорт 17.06.2019 | 12:36
У час матчу
У час матчу

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі разграмілі фінаў у заключным матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня ў брэсцкім палацы спорту "Вікторыя" прайшла з перавагай беларусаў. Пасля першага тайма гаспадары выйгравалі з розніцай 12 мячоў, а ў выніку перамаглі з лікам 40:15.

У другім паядынку 6-га тура 5-й кваліфікацыйнай групы зборная Чэхіі на сваёй пляцоўцы ўступіла камандзе Босніі і Герцагавіны - 23:24.

Падагульняючае становішча: Чэхія - 8, Беларусь - 8, Боснія і Герцагавіна - 8 ачкоў, Фінляндыя - 0.

Беларусы, чэхі і баснійцы выйшлі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства. Туды таксама трапілі зборныя Германіі, Славеніі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, Даніі, Венгрыі, Латвіі, Партугаліі, Францыі, Украіны, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Ісландыі, Чарнагорыі, Сербіі і Нідэрландаў.

Вырашальны этап мужчынскага гандбольнага Еўра-2020 з 9 па 26 студзеня прымуць арэны Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі, каманды якіх, як і дзеючы чэмпіён Старога Свету Іспанія, былі вызвалены ад адборачных гульняў. Упершыню ў фінале згуляюць 24 зборныя, а не 16, як было раней.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.