Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2020, 09:00

Беларускія гандбалісты выйшлі ў асноўны этап чэмпіянату Еўропы

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі выйшлі ў асноўны этап фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы, перамогшы каманду Чарнагорыі з лікам 36:27 (17:11), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку папярэдняй групы А ў аўстрыйскім Грацы беларусам для выхаду ў наступны этап можна было згуляць унічыю, тады як сапернікам патрэбна была толькі перамога. Пачатак гульні беларускія гандбалісты правялі не вельмі ўдала, але затым змаглі сабрацца і пайшлі на перапынак з перавагай у колькасці 6 мячоў. У другім тайме беларусы працягвалі валодаць ініцыятывай і ў выніку выйгралі з перавагай у 9 мячоў. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 7 мячоў. Ён таксама быў прызнаны лепшым іграком гэтага матчу.

На старце першага групавога этапу падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі сербаў (35:30), а затым прайгралі харватам (23:31).

У другім матчы гэтага квартэта зборная Харватыі, якая ўжо забяспечыла сабе выхад у асноўны этап, сустрэнецца з камандай Сербіі, якая пры любым выніку застанецца на апошнім месцы ў групе А. Становішча каманд: Харватыя - 4 ачкі (2 матчы), Беларусь - 4 (3), Чарнагорыя - 2 (3), Сербія - 0 (2).

Таксама 13 студзеня завяршаецца турнір у групе С. Гандбалісты Германіі з вялікай цяжкасцю перайгралі каманду Латвіі - 28:27. Пазней дзеючы чэмпіён Еўропы зборная Іспаніі сустрэнецца з гандбалістамі Нідэрландаў. Турнірнае становішча: Іспанія - 4 (2), Германія - 4 (3), Нідэрланды - 2 (2), Латвія - 0 (3).

У групе Е расійскія гандбалісты пасля стартавага паражэння ад венграў (25:26) уступілі ісландцам з вынікам 23:34, страціўшы ўсе шанцы на працяг барацьбы. Гандбалісты Ісландыі ў першым туры ўзялі верх над датчанамі (31:30), забяспечыўшы сабе выхад у асноўны раўнд. Пазней датчане сустрэнуцца з венгерскай камандай. Турнірнае становішча: Ісландыя - 4 (2), Венгрыя - 2 (1), Данія - 0 (1), Расія - 0 (2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі