ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 13 ліпеня 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2020, 16:12

Беларускія гандбалісты трапілі ў другую карзіну жараб'ёўкі ЧЕ-2022

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі трапілі ў другую карзіну жараб'ёўкі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, якая адбудзецца 16 чэрвеня ў Вене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з беларусамі ў другой карзіне будуць зборныя Нідэрландаў, Аўстрыі, Партугаліі, Сербіі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і Расіі.

Сапернікамі падапечных Юрыя Шаўцова стануць тры прадстаўнікі з астатніх карзін:

1 - Нарвегія, Швецыя, Данія, Германія, Францыя, Чэхія, Славенія, Ісландыя;

3 - Швейцарыя, Літва, Боснія і Герцагавіна, Украіна, Латвія, Польшча, Бельгія, Румынія;

4 - Фінляндыя, Італія, Эстонія, Грэцыя, Фарэрскія астравы, Ізраіль, Турцыя, Косава.

Пры жараб'ёўцы 32 каманды будуць падзелены на восем груп па чатыры ў кожнай. Адборачны турнір стартуе 4 лістапада 2020 года, а фінішуе 2 мая 2021-га. У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць па дзве лепшыя зборныя, а таксама чатыры лепшыя каманды з тых, якія занялі трэція месцы ў групах.

Фінальны турнір чэмпіянату Еўропы 2022 года пройдзе на арэнах Венгрыі і Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі