
Фота з архіва
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі паспяхова правялі першы з двух кантрольных матчаў у Бахрэйне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Ва ўчарашняй сустрэчы падапечныя Юрыя Шаўцова абыгралі гаспадароў пляцоўкі і ўпэўнена перамаглі з рэзультатам 33:28 (20:14). Сёння беларусы зноў сустрэнуцца са зборнай Бахрэйна.
Сапернік беларускай дружыны з'яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату Азіі і цяпер рыхтуецца выступіць на чэмпіянаце планеты, які ў студзені 2023 года прымуць Польшча і Швецыя.-0-