Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2020, 19:30

Беларускія гандбалісты атрымалі права згуляць на ЧС-2021

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі атрымалі права выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2021 года. Такое рашэнне прыняў выканкам Еўрапейскай федэрацыі гандбола (ЕГФ), работа якога прайшла сёння ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса ЕГФ вырашыла адмяніць правядзенне матчаў плэй-оф да сусветнага першынства, якія былі намечаны на лета бягучага года. Каманда Юрыя Шаўцова за выхад на ЧС-2021 павінна была паспаборнічаць з пераможцам пары Польшча - Літва. Акрамя беларусаў пуцёўкі ў фінальную частку планетарнага форуму атрымалі каманды Германіі, Венгрыі, Аўстрыі, Швецыі, Францыі, Чэхіі, Славеніі, Партугаліі, Чэхіі і Ісландыі. Раней права згуляць у фінале ЧС ад Еўропы заваявалі гандбалісты Даніі, Нарвегіі, Іспаніі і Харватыі. 37-ы па ліку мужчынскі чэмпіянат свету па гандболе пройдзе на арэнах Егіпта ў студзені 2021 года з удзелам 32 каманд.

Таксама сёння было вырашана не праводзіць астатнія матчы кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы 2020 года. Такім чынам, на падставе цяперашняга рэйтынгу пропускі ў фінальную частку атрымалі зборныя Польшчы, Чэхіі, Францыі, Швецыі, Нідэрландаў, Румыніі, Расіі, Венгрыі, Германіі, Чарнагорыі, Іспаніі, Славеніі, Сербіі і Харватыі, а таксама гандбалісткі Даніі і Нарвегіі, якія ў снежні стануць гаспадынямі фінальнай стадыі кантынентальнага першынства. Беларуская каманда ў фінал ЧЕ-2020 не прабілася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі