Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2021, 12:47

Беларускія гандбалісты атрымалі дзве перамогі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) атрымалі дзве перамогі на старце чэмпіянату Еўропы ў другім дывізіёне, які праходзіць у балгарскай Варне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы папярэдняй групы В падапечныя Васіля Астроўскага разграмілі равеснікаў з Фінляндыі з перавагай дзесяць мячоў - 30:20. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Ігар Бяляўскі, які закінуў 8 мячоў. У другім туры беларусы таксама ўпэўнена абыгралі каманду Літвы - 41:23. Па 9 мячоў у гэтай сустрэчы закінулі Ігар Бяляўскі і Кірыл Самойла. Заўтра беларускія гандбалісты сустрэнуцца са славакамі, якія спачатку ўступілі літоўцам (25:27), а потым адолелі фінаў (25:23). Становішча каманд перад заключным гульнявым днём: Беларусь - 4 балы, Славакія - 2, Літва - 2, Фінляндыя - 0. Становішча ў групе А: Фарэрскія астравы - 2 ачкі (1 матч), Чэхія - 2 (1), Балгарыя - 0 (2). У паўфінал выходзяць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Паўфінальныя сустрэчы пройдуць 21 жніўня, вырашальны паядынак за першае месца адбудзецца 22 жніўня.

На мінулым тыдні аналагічны турнір сярод дзяўчат (U-17) прайшоў у літоўскай Клайпедзе. Беларускія гандбалісткі занялі 5-е падагульняючае месца. Лідар атак зборнай Беларусі Ульяна Петрачкова стала лепшым бамбардзірам турніру, закінуўшы 42 мячы ў шасці праведзеных сустрэчах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі