ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 14 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2021, 14:30

Беларускія гандбалісткі згуляюць з Фарэрамі на старце кваліфікацыі чэмпіянату свету

Фота Беларускай федэрацыі гандбола
Фота Беларускай федэрацыі гандбола

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі зборнай Беларусі сёння правядуць стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай гульні 5-й кваліфікацыйнай групы беларускі на пляцоўцы мінскай "Чыжоўка-Арэны" згуляюць з камандай Фарэрскіх астравоў, а 21 сакавіка сустрэнуцца са зборнай Швейцарыі. У суботу, 20 сакавіка, будуць сапернічаць швейцарскія і фарэрская дружыны. Беларуская зборная ўпершыню за доўгія гады згуляе без свайго настаўніка Томажа Чатэра, які памёр на мінулым тыдні пасля доўгай хваробы. У Мінску беларуская каманда выступіць пад кіраўніцтвам Наталлі Петраковай і Аляксандра Сыцько.

Да гэтага турніру ў складзе беларускай каманды рыхтавалася 21 гандбалістка:

варатары - Юлія Кунцэвіч ("Гомель"), Валянціна Вайтулевіч, Юлія Грацкевіч (абедзве - "БНТУ-БелАЗ"); палявыя ігракі - Наталля Коціна, Таццяна Самсонава, Ірына Мокат, Хрысціна Ахраменка (усе - "Гомель"), Настасся Кулак, Дар'я Вакуліч, Яна Сотнікава, Дар'я Басевіч (усе - "БНТУ-БелАЗ"), Ганна Рабчанка, Яніна Елісеева (абедзве "Гараднічанка", Гродна), Настасся Сівуха, Ірына Шынкарук (абедзве - "Бярэсце", Брэст), Настасся Грахоўская, Алена Шынкевіч (абедзве - "Віцябчанка"), Вікторыя Шаманоўская ("Лада", Тальяці, Расія), Дзіяна Ільіна, Наталля Васілеўская (абедзве - "Глорыя Бістрыца", Румынія), Марыя Канавал ("Дунарея", Румынія).

Склады астатніх кваліфікацыйных груп:

1 - Славакія, Украіна, Ізраіль, Люксембург;

2 - Літва, Ісландыя, Паўночная Македонія, Грэцыя;

4 - Аўстрыя, Італія, Косава.

У 3-й групе гульні праводзіцца не будуць - зборная Фінляндыі знялася са спаборніцтваў, і каманды Партугаліі і Турцыі аўтаматычна атрымалі пропускі ў наступны раўнд адборачнага турніру.

У стадыю плэй-оф выходзяць па дзве лепшыя каманды з пяці груп. Паядынкі за тое, каб трапіць у фінальную стадыю сусветнага першынства, пройдуць з 16 па 21 красавіка.

Фінальную частку 35-га жаночага чэмпіянату планеты з удзелам 32 каманд плануецца правесці з 2 па 19 снежня на арэнах Іспаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі