Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2019, 10:27

Беларускія гандбалісткі прайгралі немкам у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі няўдачна стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

25 верасня ў паядынку першага тура 3-й кваліфікацыйнай групы падапечныя Томажа Чатэра ў нямецкім горадзе Кобург прайгралі камандзе Германіі з лікам 30:40 (14:20). Свой наступны матч беларускі правядуць 29 верасня ў мінскім палацы спорту "Уручча" супраць гандбалістак Славеніі, якія сёння прымуць у горадзе Марыбар каманду Косава.

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства трапяць па дзве лепшыя каманды з сямі адборачных груп. Гаспадары заключнай часткі ЧЕ-2020 - зборныя Даніі і Нарвегіі - вызвалены ад кваліфікацыі. Беларускія гандбалісткі апошні раз ігралі ў фінальным турніры чэмпіянату Еўропы ў 2008 годзе ў Македоніі, заняўшы 12-е падагульняючае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі