Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2018, 17:43

Беларускія гандбалісткі двойчы ўступілі ўкраінкам у таварыскіх матчах

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі няўдала правяла два дамашнія спарынгі з камандай Украіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым таварыскім матчы на пляцоўцы палаца спорту "Уручча" беларускі пайшлі на перапынак з перавагай у адзін мяч - 14:13, але ў другой палове саперніцы здолелі змяніць ход сустрэчы і выйграць з лікам 28:25. Самай рэзультатыўнай у складзе беларускай каманды стала Лілія Арцюховіч, якая закінула 4 мячы. Яна ж была лепшай у другім спарынгу, прайграным з рэзультатам 27:31, закінуўшы 9 мячоў.

Беларускія гандбалісткі рыхтуюцца да кваліфікацыйнага турніру сусветнага першынства 2019 года, які пройдзе з 23 па 25 лістапада ў Грэцыі. Сапернікамі беларусак будуць зборныя Італіі, Партугаліі і Грэцыі. У наступны раўнд выйдуць пераможцы 4 груп, а таксама лепшая з каманд, якія зоймуць другія месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі