Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2018, 10:27

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з камандай Малдовы ў матчы Лігі нацый

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю 0:0 з камандай Малдовы ў дамашнім матчы Лігі нацый у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая палавіна сустрэчы на мінскім стадыёне "Дынама" прайшла з невялікай перавагай гаспадароў поля, але сур'ёзных пагроз варотам Аляксея Кошалева яны не стваралі. Галкіпер беларусаў Андрэй Гарбуноў таксама застаўся амаль без работы. Пасля перапынку абедзве каманды пачалі гуляць больш актыўна, аднак гледачы так і не ўбачылі забітых мячоў. Самы рэальны шанц вырваць перамогу беларусы мелі на 3-й кампенсаванай мінуце, але мяч пасля ўдару Ігара Стасевіча трапіў у перакладзіну варотаў.

Адразу пасля матчу галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка са шкадаваннем адзначыў, што яго каманда не здолела дабіцца поспеху і страціла важныя ачкі. Аднак, падкрэсліў настаўнік, праз месяц у беларусаў гасцявая гульня з Люксембургам, у якой, хутчэй за ўсё, і вырашыцца лёс першага месца.

У другім паядынку 4-га тура зборная Люксембурга прымала на сваім полі футбалістаў Сан-Марына і выйграла з лікам 3:0.

Турнірнае становішча ў групе 2 (ліга D) пасля чатырох гульнявых дзён: Люксембург - 9 ачкоў, Беларусь - 8, Малдова - 5, Сан-Марына - 0.

Расклад астатніх сустрэч: 15 лістапада - Люксембург - Беларусь, Сан-Марына - Малдова; 18 лістапада - Сан-Марына - Беларусь, Малдова - Люксембург.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі