Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2023, 09:12

Беларускія футбалісты згуляюць з сербамі ў кваліфікацыі юнацкага ЧЕ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкая зборная Беларусі (U-17) 22 сакавіка ў Сербіі пачне выступленне ў элітным раўндзе адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У горадзе Стара-Пазава ў стартавым паядынку 1-й групы беларусы сустрэнуцца з сербскімі равеснікамі. У другім туры 25 сакавіка сапернікамі беларускіх футбалістаў будуць ізраільцяне, а 28 сакавіка ім трэба будзе згуляць з камандай Босніі і Герцагавіны.

У фінальную стадыю юнацкага першынства кантынента выйдуць пераможцы 8 груп, а таксама 7 лепшых каманд, якія фінішуюць другімі. Фінальны этап з удзелам 16 зборных пройдзе з 17 мая па 2 чэрвеня ў Венгрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі