28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння правядзе другі матч у рамках адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сапернікам падапечных Георгія Кандрацьева стане каманда Румыніі, сустрэча пройдзе ў Нацыянальным стадыёне Бухарэста і пачнецца ў 21.45 па мінскім часе. У першым матчы кваліфікацыі "белакрылыя" прайгралі зборнай Швейцарыі з лікам 0:5, румыны ж упэўнена разабраліся з Андорай (2:0).
Гісторыя процістаяння каманд Беларусі і Румыніі налічвае 6 гульняў, нашы футбалісты не перамагалі пакуль ні разу (2 нічыі і 4 паражэнні). Апошняя сустрэча зборных датавана 2020 годам, тады ў таварыскім матчы сапернікі былі мацнейшыя - 5:3. У афіцыйным рэйтынгу ФІФА Беларусь размяшчаецца на 97-м месцы, Румынія ідзе на 52-й пазіцыі.
"Мне здалося, што Румынія не ўключалася на поўную ў матчы з Андорай. Думаю, іх каманда эканоміла сілы. Яны забралі тры ачкі, але ў аўторак будзе зусім іншая гульня, - паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. - На жаль, у нас ёсць футбалісты з пашкоджаннямі. Гуляючы са Швейцарыяй, мы думалі і пра матч з Румыніяй. Пасля таго, як лік стаў 0:3, мы замянілі асобных ігракоў з прыцэлам на наступны матч".
Пасля першага тура кваліфікацыі становішча ў адборачнай групе І выглядае наступным чынам:
1-2. Швейцарыя, Румынія - 3 ачкі;
3-4. Косава, Ізраіль - 1 ачко;
5-6. Андора, Беларусь - 0 ачкоў.
Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы па футболе завершыцца ў лістападзе. Пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якое пройдзе летам наступнага года ў Германіі, атрымаюць дзве лепшыя каманды групы.-0-