Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2022, 15:14

Беларускія футбалісты заваявалі серабро юнацкага турніру ў Санкт-Пецярбургу

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) заваявалі сярэбраныя медалі 15-га міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера СССР Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку беларускія футбалісты абыгралі равеснікаў з сербскага клуба "Црвена Звезда" (Бялград) з лікам 9:5, затым ва ўпартай барацьбе ўступілі гаспадару турніру піцерскаму "Зеніту" з рэзультатам 3:4, а потым з буйным лікам 0:5 прайгралі юнацкай зборнай Расіі, якая стала пераможцам гэтых спаборніцтваў, атрымаўшы тры вікторыі ў трох праведзеных сустрэчах.

Па выніках турніру былі вызначаны лепшыя ў гульнявых амплуа: варатар - Аляксей Пятроў ("Зеніт"), абаронца - Павел Апяцёнак (зборная Беларусі), паўабаронца - Арцём Панамарчук (зборная Расіі), нападаючы - Стэфан Младэнавіч ("Црвена Звезда").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі