11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі пацярпелі значнае паражэнне ад каманды Расіі з лікам 1:4 у кантрольным матчы на полі Нацыянальнага стадыёна ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак 10 чэрвеня стаў бенефісам 22-гадовага нападаючага маскоўскага "Дынама" Яраслава Гладышава, які забіў чатыры мячы ў вароты Фёдара Лапавухава. У першай палавіне сустрэчы расіянін аформіў хет-трык, а адразу пасля перапынку вызначыўся яшчэ раз. Пасля правальнага першага тайма падапечныя Карласа Алоса не апусцілі рукі і правялі некалькі небяспечных атак. Адна з іх на 54-й мінуце гульні завяршылася голам Вадзіма Пігаса, які скарыстаўся эфектным пасам Валерыя Грамыкі. У гаспадароў было яшчэ некалькі магчымасцей вызначыцца, але мяч у вароты больш не трапіў. На трыбунах новай сталічнай арэны прысутнічала 27,3 тыс. гледачоў.

Год таму сапернікі сустракаліся на мінскім стадыёне "Дынама", і тады беларусы ўступілі з лікам 0:4. На мінулым тыдні зборная Беларусі разграміла на полі "Барысаў-Арэны" каманду Казахстана з лікам 4:1, а ў пачатку сезона перамагла на выездзе футбалістаў Таджыкістана - 5:0 і Азербайджана - 2:0.

Для беларускай каманды праведзеныя спарынгі сталі падрыхтоўкай да старту ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2026 года. Першы матч у кваліфікацыйнай групе С беларусы правядуць 5 верасня ў гасцях у каманды Грэцыі, якая прымала ў Іракліяне балгарскіх футбалістаў. Яшчэ адзін апанент беларускай дружыны зборная Даніі разграміла ў Одэнсе футбалістаў Літвы - 5:0. Шатландцы з лікам 4:0 перайгралі на выездзе каманду Ліхтэнштэйна.-0-

Фота Максіма Гучака, Сяргея Шэлега, Дзяніса Касцючэнкі