Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2021, 17:55

Беларускія футбалісты ўступілі казахстанцам на турніры ў Мінску

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) пацярпелі другое паражэнне ў розыгрышы Кубка развіцця, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў мінскім футбольным манежы падапечныя Аляксандра Юрэвіча прайгралі равеснікам з Казахстана з лікам 2:4.

Абодва сапернікі няўдала правялі паядынкі першага тура: беларусы ўступілі камандзе Малдовы з лікам 1:3, а казахстанскія футбалісты пацярпелі значнае параджэнне ад зборнай Таджыкістана - 1:7.

У другім сённяшнім матчы таджыкскія футбалісты разграмілі малдаван - 5:1.

Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Таджыкістан - 6 ачкоў, Малдова - 3, Казахстан - 3, Беларусь - 0.

У апошні дзень спаборніцтваў, 6 лютага, беларусы сустрэнуцца з таджыкамі, а казахстанская зборная будзе сапернічаць з малдаванамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі