Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі атрымалі перамогу над камандай Таджыкістана ў першым кантрольным матчы новага сезона - 5:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сённяшняя сустрэча ў Душанбэ прайшла з вялікай перавагай гасцей, аднак хутка выйсці наперад ім не ўдалося. У першай палове гульні беларусы дзейнічалі на невысокіх хуткасцях і толькі пару разоў пагражалі варотам сапернікаў. Пасля перапынку госці сталі гуляць значна хутчэй, і на 64-й хвіліне сустрэчы Віталь Лісаковіч, які выйшаў на замену, моцным ударам з лініі штрафной плошчы адкрыў лік. Яшчэ праз 9 хвілін Трафім Мельнічэнка падвоіў перавагу нашай каманды, а потым Яўген Яблонскі, Віталь Лісаковіч і Арцём Канцавой давялі справу да разгрому.
Гэта быў другі паядынак зборных Беларусі і Таджыкістана. У першым, які адбыўся ў верасні 2014 года на полі "Барысаў-Арэны", беларусы разграмілі гасцей з лікам 6:1.
Цяпер каманда Карласа Алоса возьме курс у Баку, дзе 25 сакавіка правядзе кантрольны матч са зборнай Азербайджана.-0-