Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 снежня 2021, 11:12

Беларускія футбалісты даведаліся, хто будзе іх сапернікамі ў Лізе нацый УЕФА

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка груп новага сезона Лігі нацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты зборнай Беларусі выступяць у трэцім па рангу дывізіёне - лізе С. У 3-й папярэдняй групе сапернікамі беларусаў будуць каманды Славакіі, Азербайджана і пераможца матчу паміж зборнымі Малдовы і Казахстана.

Склады астатніх квартэтаў лігі С:

1 - Літва, Люксембург, Фарэрскія астравы, Турцыя;

2 - Грэцыя, Паўночная Ірландыя, Косава, пераможца матчу Кіпр - Эстонія;

4 - Грузія, Паўночная Македонія, Гібралтар, Балгарыя.

Сустрэчы групавога этапу пройдуць з чэрвеня па верасень 2022 года. Стыкавыя матчы за выхад у лігу В адбудуцца ў сакавіку 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі