2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка адборачнага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Маладзёжная зборная Беларусі (U-21) трапіла ў групу G, дзе яе сапернікамі будуць равеснікі з Партугаліі, Харватыі, Грэцыі, Андоры і Фарэрскіх астравоў.
Склады астатніх кваліфікацыйных груп:
А - Латвія, Італія, Ірландыя, Нарвегія, Сан-Марына, Турцыя;
В - Венгрыя, Бельгія, Іспанія, Шатландыя, Мальта, Казахстан;
С - Грузія, Швецыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Гібралтар, Малдова;
D - Польшча, Эстонія, Германія, Ізраіль, Балгарыя, Косава;
Е - Албанія, Чарнагорыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Румынія, Албанія;
F - Украіна, Англія, Люксембург, Паўночная Ірландыя, Сербія, Азербайджан;
Н - Аўстрыя, Францыя, Славенія, Кіпр, Боснія і Герцагавіна;
I - Літва, Чэхія, Данія, Ісландыя, Уэльс.
Матчы групавога этапу стартуюць у сакавіку 2023 года, а завершацца ў кастрычніку 2024 года. У фінальную стадыю маладзёжнага Еўра трапяць непасрэдна пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Яшчэ 6 уладальнікаў другіх месцаў у лістападзе 2024 года разыграюць 3 астатнія пуцёўкі ў Славакію, якая летам 2025 года прыме фінальны турнір маладзёжнага кантынентальнага першынства.-0-