Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі адкрыюць новы сезон Лігі нацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым туры групы С3 беларусы ў намінальна дамашнім паядынку ў венгерскім горадзе Залаэгерсег сустрэнуцца з камандай Балгарыі (пачатак гульні ў 21.45). Гэты матч будзе судзіць румынская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Авідыу Хацэган. У іншай сённяшняй сустрэчы гэтага квартэта футбалісты Паўночнай Ірландыі прымуць у Белфасце зборную Люксембурга.
У другім туры 8 верасня беларусы згуляюць у гасцях са зборнай Люксембурга, а 12 кастрычніка зноў у Венгрыі будуць сапернічаць з футбалістамі Паўночнай Ірландыі.
Пераможцы чатырох груп лігі С адразу выйдуць у лігу В. Каманды, якія зоймуць другія месцы, правядуць стыкавыя матчы са зборнымі, якія занялі трэція месцы ў квартэтах лігі В.-0-