
8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі завяршылі падрыхтоўку да заключных матчаў цяперашняга сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінску пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера беларускай каманды Юрыя Малеева перад выязнымі таварыскімі сустрэчамі з іранкамі трэніраваліся 23 футбалісткі:
варатары - Наталля Васкабовіч ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Кацярына Кавальчук ("Дынама-БДУФК", Мінск), Марыя Свідуновіч ("Мінск");
абаронцы - Настасся Новікава, Валерыя Богдан (абедзве - "Мінск"), Юлія Слясарчык, Арына Сітнікава (абедзве - "Дынама-БДУФК", Мінск), Аліна Васільева ("Зорка-БДУ", Мінск), Ганна Казюпа ("Дзьёр", Венгрыя), Вікторыя Казакевіч ("Санта-Тэрэза", Іспанія);
паўабаронцы - Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Віта Нікалаенка, Настасся Шупо (усе - "Дынама-БДУФ", Мінск), Мелана Сураўцава Лізавета Пінчук (абедзве - "Мінск"), Зарына Капусціна ("Днепр", Магілёў), Наталля Васільева ("Віцебск"), Карына Альховік ("Сасуола", Італія), Ганна Сас ("Чарні Сасновец", Польшча), Валерыя Белая ("Зорка-2005", Перм, Расія);
нападаючыя - Вікторыя Валюк ("Дынама-БДУФК", Мінск), Дар'я Манюкова ("Днепр", Магілёў).
У Іран беларускі адправяцца заўтра, а самі матчы намечаны на 12 і 15 лістапада. Цяпер у рэйтынгу жаночых зборных Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Беларусь займае 55-е месца, Іран знаходзіцца на 69-й пазіцыі.-0-