Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2024, 16:12

Беларускія футбалісткі з паражэння стартавалі ў кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы
 

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбалісткі няўдала правялі першы матч кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы (U-19), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
Сёння ў сербскай Стара-Пазаве ў першым матчы кваліфікацыйнай групы 5 беларускі прайгралі камандзе Бельгіі з лікам 0:3. У наступным паядынку 6 красавіка каманда Уладзіміра Шындзікава сустрэнецца з гаспадынямі спаборніцтваў сербкамі, а 9 красавіка завершыць турнір матчам з равесніцамі са Славакіі. У кастрычніку мінулага года ў Турцыі на першым групавым этапе беларуская каманда заняла трэцяе месца ў квартэце 7, перамогшы футбалістак Шатландыі (2:1), згуляўшы ўнічыю з ісландкамі (1:1) і ўступіўшы сербкам (0:2).

Толькі пераможцы сямі адборачных груп другога этапу атрымаюць права выступіць у фінальным раўндзе кантынентальнага першынства сярод дзяўчат, які пройдзе з 14 па 27 ліпеня на футбольных арэнах Літвы. Зборныя Германіі і Іспаніі па шэсць разоў станавіліся чэмпіёнкамі кантынента ў гэтай узроставай катэгорыі, пяць тытулаў у францужанак, тры - у шведак, па адным - у юных футбалістак Англіі, Даніі, Італіі і Нідэрландаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі