Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2017, 10:31

Беларускія футбалісткі ўступілі Шатландыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі пацярпелі другое паражэнне ў адборачным турніры чэмпіянату свету - 2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

19 кастрычніка каманда Эдуарда Дземенкаўца прымала ў Мінску зборную Шатландыі і адкрыла лік на 25-й хвіліне гульні пасля дакладнага ўдару Настассі Харланавой. Праз тры хвіліны Джэйн Рос зраўнавала лік, а ў сярэдзіне другой палавіны гульні Ганна Казюпа адправіла мяч ва ўласныя вароты - і беларускі прайгралі 1:2.

У стартавым туры спаборніцтваў 2-й кваліфікацыйнай групы зборная Беларусі прайграла ў гасцях камандзе Польшчы - 1:4, а затым перамагла на сваім полі албанскіх футбалістак з мінімальным лікам 1:0. У наступным туры беларускі 24 лістапада згуляюць на выездзе супраць зборнай Швейцарыі, якая мае ў сваім актыве перамогі над Албаніяй (4:1) і Польшчай (2:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі