Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2024, 09:04

Беларускія футбалісткі правядуць сёння матчы ў Ташкенце і Тыране

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбалісткі правядуць сёння матчы ў Ташкенце і Тыране, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальная зборная нашай краіны другі раз сустрэнецца з камандай Узбекістана ў кантрольным матчы. У першым спарынгу ва ўзбекскай сталіцы падапечныя Юрыя Малеева атрымалі перамогу з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Адзіны мяч забіла Ганна Казюпа, якая вызначылася на 47-й мінуце гульні. У рэйтынгу ФІФА жаночая зборная Беларусі займае 55-е месца, Узбекістан на 48-й пазіцыі.

Юніёрская зборная Беларусі (U-19) у вырашальным паядынку групы В1 згуляе з гаспадынямі турніру - албанскімі равесніцамі. Да гэтага беларускі разграмілі каманды Малдовы - 10:0 і Чарнагорыі - 4:0. Албанскія футбалісткі выйгралі ў чарнагорак (2:1) і малдаванак (3:0). Становішча каманд пасля двух тураў:  Беларусь - 6 ачкоў, Албанія - 6, Чарнагорыя - 0, Малдова - 0. У лігу А выйдуць пераможцы шасці груп, а таксама лепшая каманда з тых, што зоймуць другія месцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі